Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хамоўніцкі суд Масквы абвясьціў прысуд удзельніцам гурту Pussy Riot, якіх абвінавачваюць у хуліганстве за панк-малебен «Багародзіца, Пуціна прагані» ў маскоўскім Храме Хрыста Збаўцы. Адбываць пакараньне яны будуць у калёніі агульнага рэжыму.

У прыватнасьці, судзьдзя Сырава заявіла:

«Талаконьнікава, Самуцэвіч і Алёхіна зьдзейсьнілі хуліганства, гэта значыць, грубае парушэньне грамадзкага парадку, якое выказвала яўную непавагу грамадзтву і было зьдзейсьненае групай асобаў паводле папярэдняй змовы па матывах рэлігійнай нянавісьці і варожасьці ды па матывах нянавісьці ў адносінай да пэўнай сацыяльнай групы».

Прысуд Надзеі Талаконьнікавай, Марыі Алёхінай і Кацярыне Самуцэвіч агучыла судзьдзя Хамоўніцкага суду Марына Сырава.


Аmnesty International: Адмяніце прысуд Pussy Riot!

Праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла, што лічыць прысуд зьняволеньня удзельніцам гурту Pussy Riot палітычна матываваным. На думку арганізацыі, Марыя Алёхіна, Надзея Талаконнікава і Кацярына Самуцэвіч былі незаконна прыцягнуты да адказнасьці за тое, што было законнай — хоць і патэнцыяльна абразьлівай — акцыяй пратэсту.

«Расейскія ўлады павінна адмяніць рашэньне суда і вызваліць удзельніц Pussy Riot неадкладна і безумоўна» — сказаў Джон Далгойсэн, дырэктар праграмаў Amnesty International для Эўропы і Сярэдняй Азіі.

І ён дадаў:

«Тое, што зрабілі Марыя Алёхіна, Надзея Талаконнікава і Кацярына Самуцэвіч, была разьлічанае на шок — і яно сапраўды шакавала шмат каго. Але прысудзіўшы іх да двух гадоў пазбаўленьня волі, Расея паставіла запруду свабодзе выказваньня ў дрэнным месцы.

Шэраг захадаў, якія абмяжоўваюць свабоду слова і сходаў, былі ўведзеныя ў адказ на хвалю пратэсту, якая суправаджалася нядаўнія парлямэнцкія і прэзыдэнцкія выбары. Гэты суд зьяўляецца яшчэ адной спробай Крамля супрацьдзейнічаць іншадумству і пазбавіць іншадумства легітымнасьці. Гэта можа мець непрыемныя наступствы».

Удзельніцы Pussy Riot прызнаныя Amnesty International вязьнямі сумленьня.




Незадоўга да абвяшчэньня прысуду да будынка суду прыйшлі грамадзянскія актывісты і дзеячы культуры, каб падтрымаць удзельніц Pussy Riot. Як паведамляюць абаронцы абвінавачаных, 17 жніўня акцыі салідарнасьці праходзяць больш чым у 40 гарадах сьвету.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG