Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Сьпікераў» АГП выклікаюць у КДБ і падатковую


16 жніўня кандыдату ў дэпутаты (сьпікеру) ад Аб’яднанай грамадзянскай партыі Андрэю Казлову патэлефанаваў падатковы інспэктар і, пацікавіўшыся, на якія сродкі ён жыве, прыгразіў «зачыніць» яго як індывідуальнага прадпрымальніка. На запрашэньне зьявіцца ў падатковую, Андрэй адказаў адмовай, патлумачыўшы, што згодна з заканадаўствам для гэтага няма падставы.

17 жніўня лідар Бабруйскай гарадзкой арганізацыі АГП Віктар Бузінаеў атрымаў позву ў Бабруйскі КДБ па Магілёўскай вобласьці.

Яго, як сказана ў позьве, выклікаюць у КДБ 17 жніўня да 14.00 для правядзеньня апытаньня ў адпаведнасьці з артыкуламі 9 і 11 закону «Аб апэратыўна-вышуковай дзейнасьці», паведамляе сайт прыхільнікаў АГП.
XS
SM
MD
LG