Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Эквадор даў Асанжу прытулак, але як туды патрапіць?


Вялікабрытанія заявіла, што ня дасьць Джуліяну Асанжу права бясьпечнага праезду па сваёй тэрыторыі, каб ён змог пакінуць краіну і пакарыстацца палітычным прытулкам у Эквадоры.

«Мы не дазволім спадару Асанжу бясьпечна выехаць зь Вялікабрытаніі; дзеля гэтага ў нас няма законных падставаў. Вялікабрытанія не пагаджаецца з прынцыпам дыпляматычнага прытулку. Гэта ідэя, якую прымаюць далёка ня ўсе», — заявіў Уільям Гэйг, міністар замежных справаў Вялікабрытаніі.

Сёлета ў чэрвені Джуліян Асанж, заснавальнік інтэрнэт-праекту Wikileaks, схаваўся ад брытанскіх уладаў у эквадорскай амбасадзе ў Лёндане пасьля таго, як вычарпаў магчымасьці аспрэчыць рашэньне аб экстрадыцыі ў Швэцыю паводле абвінавачаньня ў сэксуальным гвалце, які ён адмаўляе.

17 жніўня міністар замежных справаў Эквадору Рыкарда Пацініё афіцыйна заявіў аб наданьні палітычнага прытулку Асанжу. Пацініё выказаў спадзяваньне, што перамовы зь Вялікабрытаніяй дазволяць пераадолець цяперашнюю сытуацыю і Асанж зможа выехаць у Эквадор.

Асанж баіцца, што Швэцыя прыме рашэньне аб яго экстрадыцыі ў Злучаныя Штаты, дзе яго могуць абвінаваціць у шпіянажы ў сувязі з публікацыяй на сайце Wikileaks тысячаў сакрэтных дакумэнтаў перапіскі амэрыканскіх дыпляматаў зь Дзярждэпартамэнтам і іншымі ведамствамі ЗША.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG