Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзеляць эфірны час кандыдатаў у дэпутаты


Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК

Лідзія Ярмошына, старшыня ЦВК

17 жніўня заплянаванае паседжаньне Цэнтральнай выбарчай камісіі. Галоўнае пытаньне— выдзяленьне эфірнага часу для кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў пятага скліканьня.

ЦВК разьлічвае, што першыя выступы прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты пачнуцца 27 жніўня. Яны будуць гучаць у працоўныя дні на тэлебачаньні з 19 да 20 гадзінаў, а па радыё — з 18 да 19 гадзінаў.

На паседжаньні таксама будуць разглядацца скаргі, якія паступілі на адрас ЦВК.

Падрабязнасьці паседджаньня ЦВК — пазьней на сайце «Свабоды».
XS
SM
MD
LG