Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фільм «У тумане» пакажуць на фэстывалі ў Выбаргу


Сцэна зь фільму

Сцэна зь фільму

Мастацкі фільм «У тумане» рэжысэра Сяргея Лазьніцы паводле аповесьці Васіля Быкава пакажуць 17 жніўня на конкурсе «Выбарскі рахунак» кінафэстывалю «Акно ў Эўропу».

Фэст «Акно ў Еўропу» праходзіць у Выбаргу з 12 па 19 жніўня. У яго рамках будзе паказана 76 карцін.

На фэстывалі праходзяць тры конкурсы:
  • гульнявога
  • дакумэнтальнага
  • анімацыйнага кіно

Таксама праводзіцца конкурс «Выбарскі рахунак», у якім пераможцы вызначаюць гледачы, удзельнікі фэстываль, журналісты і сябры журы. Пераможца «Выбарскага рахункі» атрымлівае галоўны прыз фэстывалю — «Залатую ладзьдзю».

Раней кінастужка «Ў тумане» атрымала прэстыжную ўзнагароду журы Міжнароднай асацыяцыі кінакрытыкаў Канскага кінафэстывалю (FIPRESCI) і заваявала Гран-пры VI Міжнароднага кінафэстывалю «Люстэрка».

Фільм стаў пераможцам IX Міжнароднага кінафэсту ў Ерэване «Залаты абрыкос» у намінацыі «Гульнявое кіно», быў прызнаны лепшым на трэцім Адэскім міжнародным кінафэстывалі.

Сам рэжысэр Сяргей Лазьніца назваў гэты фільм драмай «пра чалавека, які спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах». Галоўнага героя, пуцявога абходчыка Сушчэню, якога вінавацяць у супрацоўніцтве з акупантамі, грае беларускі актор Уладзімір Сьвірскі.

У здымачнай групе працавалі беларусы, латышы, літоўцы, немцы, расейцы, палякі, румыны, чэхі. Бюджэт фільму — прыкладна 2 мільёны эўра.

Карціну зьнялі за 28 дзён у Латвіі. Гэта міжнародны кінапраект, яго ўдзельнікі — «Беларусьфільм», MA.JA.DE Fiction (Нямеччына), кінакампанія «Джы Пі» (Расея), Rija Films (Латвія), Lemming Film (Нідэрлянды), Фонд падтрымкі эўрапейскага кіно EURIMAGES.

Сяргей Лазьніца нарадзіўся ў Баранавічах, вучыўся ў Кіеве, працаваў у Маскве, 10 гадоў таму эміграваў у Нямеччыну. Цяпер жыве ў Бэрліне.
XS
SM
MD
LG