Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белстат: праезд асобнымі відамі транспарту падаражэў у 2,2 разу


Больш за ўсё з пачатку году падаражэлі квіткі на цягнікі міжнародных зносінаў і прыгарадныя аўтобусы, а таксама паслугі таксі.

У студзені — ліпені 2012 году ў параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага года кошт праезду чыгуначным транспартам у міжнародных зносінах узрос у 2,2 разу. Электрычкі і прыгарадныя цягнікі падаражэлі на 8,4%.

За год праезд у таксі і прыгарадных аўтобусах падаражэў у 2,1 разу, на міжгародніх аўтобусах — у 2 разы. Паветраны і гарадзкі транспарт сталі даражэйшыя для пасажыраў у 1,8 разу.

У ліпені 2012 году ў параўнаньні з чэрвенем кошт квіткоў на міжнародныя цягнікі павялічыўся на 5,1%, на прыгарадныя — на 20%, на ўнутрырэспубліканскія цягнікі — на 18,9%. Праезд аўтобусам міжгародных зносінаў падаражэў на 1,5%, таксі — на 2,2%. А квіткі на самалёты патаньнелі на 3,4%.
XS
SM
MD
LG