Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Тры партыі накіравалі сваіх сяброў у ЦВК з правам дарадчага голасу


У Цэнтравыбаркам паступілі дакумэнты ад Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет», Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі і Камуністычнай партыі Беларусі, паведаміў сакратар ЦВК Мікалай Лазавік БелТА.

Ён патлумачыў, што вылучаць сваіх прадстаўнікаў ў якасьці членаў ЦВК з правам дарадчага голасу маюць права тыя партыі, якія вылучылі кандыдатаў у дэпутаты.

«Члены ЦВК з правам дарадчага голасу могуць выказваць падчас паседжаньня камісіі саве меркаваньні, уносіць прапановы. Але яны не бяруць удзел у галасаваньні», — сказаў сакратар Цэнтарвыбаркаму.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG