Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Выйшаў першы нумар электроннага часопіса аб правах чалавека ў Беларусі


У першым нумары часопіса аўтары сфакусавалі сваю ўвагу на праблемах свабоды сходаў і справядлівага суду, паведамляе Цэнтар прававой трансфармацыі.



«Адной з галоўных нашых задач было стварэньне кампэтэнтнага і аб’ектыўнага выданьня, якое будзе цікавым і зразумелым шырокаму колу людзей, ня толькі адмыслоўцам у галіне правоў чалавека, юрыстам. Наколькі нам гэта ўдалося, і ці ня комам першы блін, — вырашаць вам, чытачам. У любым выпадку, няма межаў дасканаласьці, таму мы будзем удзячныя за вашыя водгукі, прапановы і крытыку», — пішуць стваральнікі часопіса.

Ужо вядома, што другі выпуск «Lawtrend Monitor» будзе прысьвечаны падзеям 19 сьнежня. А пэрсонай нумару будзе вядомы экспэрт у галіне дзеяньняў паліцыі падчас масавых мерапрыемстваў і спэцдакладчык Камітэту міжнароднага кантролю за сытуацыяй з правамі чалавека Ніл Джарман. Ён працуе дырэктарам Інстытуту вывучэньня канфліктаў у Бэлфасце, Паўночная Ірляндыя.
XS
SM
MD
LG