Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Працуем на склад. Запасы павялічыліся на 62%


Запасы гатовай прадукцыі на прамысловых прадпрыемствах Беларусі на 1 жніўня 2012 года дасягнулі амаль 21 трыльёна рублёў, павялічыўшыся з пачатку году на 61,9%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці склалі 51,3% супраць 50,7% на 1 ліпеня.

Найбольшыя суадносіны запасаў гатовай прадукцыі і сярэднемесячнага аб’ёму вытворчасьці склаліся ў вытворчасьці скуры, вырабаў са скуры і абутку — 276% (на 783,3 мільярда рублёў), у тэкстыльнай і швачнай вытворчасьці — 162,8% (на 1 трыльён 5601 мільярд), у вытворчасьці фармацэўтычнай прадукцыі — 149,5% (на 348,4 мільярда).
XS
SM
MD
LG