Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня эквадорскія ўлады заявілі, што даюць Джуліяну Асанжу, заснавальніку інтэрнэт-праекту Wikileaks, палітычны прытулак.

Аб гэтым рашэньні паведаміў міністар замежных справаў Эквадору Рыкарда Пацініё на адмысловай прэс-канфэрэнцыі ў сталіцы краіны, Кіта.

Міністар замежных справаў Эквадору таксама асудзіў Вялікабрытанію за ўчорашнюю «пагрозу атакі» на амбасаду Эквадору ў Лёндане з мэтай вывесьці адтуль Асанжа сілай. «Мы — свабодная краіна, якая не саступіць перад зьнешнім ціскам», — сказаў Пацініё.

Асанж, які паводле рашэньня Вярхоўнага суду Вялікабрытаніі мусіць быць высланы ў Швэцыю, дзе яго вінавацяць у сэксуальных злачынствах, з 19 чэрвеня хаваецца на тэрыторыі амбасады Эквадору ў Лёндане. Баючыся, што Швэцыя прыме рашэньне аб яго экстрадыцыі ў Злучаныя Штаты, дзе яго могуць абвінаваціць у шпіянажы, Асанж папрасіў палітычнага прытулку ў гэтай лацінаамэрыканскай краіне.

Асанж лічыць, што яго насамрэч перасьледуюць паводле палітычных матываў — за публікацыю на сайце Wikileaks тысячаў сакрэтных дакумэнтаў перапіскі амэрыканскіх дыпляматаў зь Дзярждэпартамэнтам і іншымі ведамствамі ЗША.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG