Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты некаторых апазыцыйных партыяў, не чакаючы рашэньняў партыйных зьездаў аб агульным зьняцьці кандыдатаў, пачынаюць выходзіць з выбарчай кампаніі. Так, напрыклад, адбылося ў Аб’яднанай грамадзянскай партыі, дзе з 57 першапачатковых кандыдатаў засталося ўжо 48.

Партыйны лідэр Анатоль Лябедзька распавядае:

«Мы з самага пачатку гаварылі, што запрашаем людзей у вельмі складаную і цяжкую кампанію. Кампанію, у якой будуць перасьлед, ціск і праблемы. Кампанію, у якой нічога пазытыўнага ня будзе. Гэта зьвязана з тым, што нашы „сьпікеры“ пойдуць зь вельмі жорсткім пасланьнем, сэнс якога ў наступным: Аляксандар Лукашэнка і яго сыстэма — гэта тупік. Выйсьце з тупіку — сумленныя свабодныя выбары.

Чаму некаторыя нашы кандыдаты сышлі з дыстанцыі. Два „сьпікеры“ адразу пасьля фармаваньня выбарчых камісіяў заявілі — адсутнасьць у іх апазыцыі дастаткова для таго, каб спыніць удзел у так званых выбарах. Наш гарадзенскі „сьпікер“ спадар Ліс вымушаны быў забраць свае дакумэнты з акруговай камісіі пасьля моцнага наезду на яго бацькоў. Дарэчы, бацькі фігуруюць яшчэ ў падобных сытуацыях. Зьняліся яшчэ некалькі чалавек, бо ўзьніклі праблемы ўнутры сям’і, дзе людзі працуюць на дзяржаўнай службе.

І яшчэ ёсьць некалькі асобаў, якім ня тое што забаранілі (мы ня можам сказаць забаранілі), а рэкамэндавалі не ісьці на выбары, паколькі ім ня могуць гарантаваць, што ўсё будзе ў парадку ў выпадку ўдзелу ў выбарах. А ў іх ёсьць праца, працоўныя стасункі. І іх можна згубіць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG