Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайна бігбордаў у Днепрадзяржынску


Ukraine -- political ads with cat, Aug2012
Ukraine -- political ads with cat, Aug2012

У Днепрадзяржынску не сьціхае скандал вакол бігбордаў з крытыкай украінскай улады. На пачатку тыдня там пашкодзілі рэзанансны бігборд з бабуляй і катом, ужо празь некалькі дзён невядомыя зрэзалі ў горадзе 15 рэклямных шчытоў з антыўладнымі заклікамі.

У апазыцыі заяўляюць аб магчымай датычнасьці да "бігбордавай вайны» праваахоўнікаў і праўладных сілаў. Затое ў міліцыі і ў Партыі рэгіёнаў такія абвінавачаньні катэгарычна адпрэчваюць.

15 бігбордаў, якія належаць апазыцыйнаму дэпутату Днепрадзяржынскай гарадзкой рады Віталю Купрыю, невядомыя зрэзалі а другой гадзіне ночы, заяўляе сам дэпутат. Ён кажа, што рэклямныя носьбіты выкралі адначасова ў розных раёнах горада, працавала цяжкая тэхніка, таму падазрае, што дзейнічалі арганізавана, па ўказцы. На тых бігбордах, тлумачыць дэпутат, на просьбу Ўсеўкраінскага аб'яднаньня "Свабода", была разьмешчана антырэкляма Партыі рэгіёнаў і ўлады: надпісы накшталт «Надакучыў зьдзек ўлады?», «Ня хочаш жыць па паняцьцях?" і г. д.

Купрый заяўляе: інцыдэнт напрасткі зьвязаны са скандалам вакол іншага бігорда - з выявай бабулі з катом і надпісам: «Даведалася, што ўнук галасаваў за «рэгіёны», перапісала дом на ката». Аўтарам гэтага рэзананснага надпісу, па словах дэпутата, быў яго прыяцель, «калега па крытыцы ўлады», актывіст Максім Галасны. Яго бігборд днём раней невядомыя абадралі, а сам Галасны цяпер знаходзіцца ў вышуку, які ён называе «палітычным перасьледам».

Праваахоўнікі адмаўляюць, што крымінальная справа супраць Максіма Галаснога распачата з-за скандальнага бігборда «з бабуляй і катом» у Днепрадзяржынску. Паводле афіцыйнага паведамленьня МУС, Галаснога абвясьціла ў вышук праз крымінальную справу, зьвязаную з растратай маёмасьці. Злачынства нібыта мела месца, калі Галасны быў пасялковым кіраўніком.

Адпрэчваюць абвінавачаньні ў дачыненьні да "бігбордавай вайны» у Днепрадзяржынску і ў абласным штабе Партыі рэгіёнаў. «Днепрапятроўская абласная арганізацыя Партыі рэгіёнаў ня мае ніякага дачыненьня да згаданых дзеяньняў», - адзначыў кіраўнік прэсавай службы штабу Андрэй Міхейчанка.

Апошнімі днямі сацыяльныя сеткі выбухнулі пародыямі на біг-борд «з бабуляй і катом», вось некаторыя прыклады зь сеткі Facebook:

(фота зь сеткі Facebook)

(фота зь сеткі Facebook)

(фота зь сеткі Facebook)

(фота зь сеткі Facebook)

(фота зь сеткі Facebook)

(фота зь сеткі Facebook)

(фота зь сеткі Facebook)

(фота зь сеткі Facebook)

(фота зь сеткі Facebook)
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG