Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Казахстане пачаўся працэс над апазыцыянэрамі


Пратэсты ў Жанаазене ў сьнежні 2011 году
Пратэсты ў Жанаазене ў сьнежні 2011 году

У крымінальным судзе Мангістаўскай вобласьці Казахстану пачаўся працэс над апазыцыянэрамі па справе аб беспарадках у горадзе Жанаазен ў сьнежні мінулага году.

Пасяджэньне закрытае для прэсы.

На лаве падсудных — лідэр незарэгістраванай апазыцыйнай партыі «Алга» Ўладзімер Казлоў, актывіст апазыцыі Сэры Сапаргалі і прафсаюзны дзеяч, удзельнік страйку нафтавікоў у Жанаазене Акжанат Амінаў. Іх абвінавачваюць у распальваньні сацыяльнай варожасьці.

Паводле вэрсіі пракуратуры, апазыцыянэры заклікалі звольненых нафтавікоў Жанаазену да працягу акцый пратэсту і супрацьстаяньня ўладам.

Апазыцыянэры адмаўляюць абвінавачаньні, яны лічаць іх перасьлед з боку ўладаў палітычна матываванымі.

У ходзе масавых беспарадкаў у Жанаазене і пасёлку Шэтпе загінулі 15 чалавек, больш за 100 атрымалі раненьні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG