Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сырыі пагражае яшчэ большая міжнародная ізаляцыя


Актывісты сырыйскай апазыцыі паведамляюць пра некалькіх выбухаў у розных раёнах Дамаску.

Найбуйнейшы здарыўся на плошчы Умаед - ля аднаго з будынкаў вайсковага камандаваньня і, адначасова, непадалёку ад гатэлю, у якім жывуць назіральнікі ААН. Дзяржаўнае тэлебачаньне паведамляе пра трох параненых. Тэлеканал Аль-Арабія паведамляе, што адказнасьць за выбух узяла на сябе Свабодная сырыйская армія.

Тым часам у Саўдаўскай Арабіі сёньня завяршаецца саміт Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС), на якім, як чакаецца, сяброўства Сырыі ў гэтай арганізацыі будзе прыпыненае.

Экспэрты адзначаюць, што гэта прывядзе да яшчэ большай міжнароднай ізаляцыі Сірыі, у мінулым годзе часова выключанай зь Лігі арабскіх дзяржаваў за жорсткае здушэньне рэжымам прэзыдэнта Башара Асада масавых апазыцыйных выступаў.

Учора міністар абароны ЗША Леон Панэта абвінаваціў Іран ува ўмяшальніцтве ў сырыйскі канфлікт, паводле міністра Іран трэніруе ваенізаваныя групоўкі, якія змагаюцца ў Сырыі на баку кіроўнага рэжыму.
XS
SM
MD
LG