Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ААН: сырыйскія войскі ўчынілі злачынствы супраць чалавечнасьці


Чальцы сьледчай камісіі ААН аглядаюць целы загінулых падчас масакры ў Хоўле. 26 траўня, 2012

Чальцы сьледчай камісіі ААН аглядаюць целы загінулых падчас масакры ў Хоўле. 26 траўня, 2012

Сьледчая камісія, прызначаная Радай ААН па правах чалавека, зьвінаваціла сырыйскія ўлады ў забойстве больш за ста жыхароў паселішча Хоўла ў траўні, падкрэсьліўшы, што палова забітых – дзеці.

Такім чынам, згодна з дакладам сьледчай камісіі ААН, урад Сірыі і сірыйскія праўрадавыя апалчэньні ўчынілі злачынствы супраць чалавечнасьці, уключна з забойствамі і катаваньнямі. У дакумэнце, абнародаваным у сераду, таксама адзначаецца, што і некаторыя дзеяньні паўстанцаў, супярэчаць нормам міжнароднага права, аднак яны не настолькі цяжкія, як злачынствы ўрадавых войскаў.

У спэцыяльным дакладзе ААН зьмяшчаюцца вынікі расьсьледаваньня падзей, якія адбыліся з сярэдзіны лютага па ліпень 2012 году. У дакумэнце гаворыцца аб наяўнасьці «дастатковых падстаў», каб лічыць сырыйскія ўрадавыя сілы і саюзныя ім фармаваньні адказнымі за «грубыя парушэньні міжнароднага права». У прыватнасьці, гаворка ідзе аб адвольных арыштах, забойствах і безразборным ужываньні вайсковай сілы супраць цывільных асоб.
XS
SM
MD
LG