Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі і ЭЗ па-рознаму глядзяць на падтрымку Крамлём Беларусі


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў

Краіны Эўразьвязу выказваюць салідарнасьць са Швэцыяй і заяўляюць, што супраць рэжыму Лукашэнкі могуць быць уведзены новыя санкцыі. На гэтым фоне візыт міністра замежных спраў РФ Сяргея Лаўрова шмат кім разглядаецца ўжо не як пратакольнае мерапрыемства, а як акт палітычнай падтрымкі.


Намесьнік дырэктара інстытута краінаў СНД, палітоляг Уладзімір Жарыхін упэўнены, што Расея паступае правільна, дэманструючы зараз сваю падтрымку Аляксандра Лукашэнкі.

Жарыхін: Я не ідэалізуюць Лукашэнка, але ў дадзеным выпадку ўсё ж такі ня ён абвастрыў сытуацыю. Якімі б высакароднымі мэтамі ні кіраваліся аўтары гэтай акцыі, але парушэньне паветранай прасторы іншага боку - гэта дрэнна. У дадзеным выпадку Расія будзе на баку Беларусі не таму што, што яна супраць плюшавых мядзьведзяў, а проста таму што яна супраць таго, каб дзеля любых мэтаў парушалася паветраная прастора сувэрэнных дзяржаў. Тым больш - Беларусі, якая знаходзіцца ў вайсковым саюзе зь ядзернай дзяржавай Расіяй. З майго пункту гледжаньня, гэта дзеяньне шведзкіх прыхільнікаў дэмакратыі мала чым адрозьніваецца ад таго, што зрабілі дзяўчыны з Pussy Riot ў Расіі. Гэта элемэнты хай і палітычнага, але хуліганства.

А вось што заявіла Радыё Свабода дэпутат парлямэнту Швэцыі, сябра Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы Ціна Акэтофт:

Акэтофт: Уся сытуацыя паказвае, што мы маем справу з апошняй дыктатурай Эўропы, і ўсе эўрапейскія краіны, не толькі члены ЭЗ, павінны быць цьвёрдыя ў тым, што цярпець дыктатуру ў эўрапейскай краіне нельга. Трэба дапамагаць тым, хто ўнутры самой Беларусі імкнецца наблізіць дэмакратычныя перамены. Калі Расея хоча паказаць сябе дэмакратычнай краінай, то яны павінны таксама патрабаваць дэмакратыі ў Беларусі і выразна казаць пра гэта беларускім афіцыйным асобам. Расея сапраўды можа быць ключавым гульцом у гэтай сытуацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG