Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзьве Тацяны зь Менску перамаглі ў конкурсе «Свабоды»


Тацяна Фёдарава, пераможца конкурсу Свабоды, атрымала электронную чыталку і кнігі

Тацяна Фёдарава, пераможца конкурсу Свабоды, атрымала электронную чыталку і кнігі

Тацяна Селіванава з газэты «Антэна» і Тацяна Фёдарава зь Менску сталі пераможцамі конкурсу ад Радыё Свабода

На гэтым тыдні Радыё Свабода разыграла электронную чыталку Ritmix RBK-420 з 35 кнігамі ў фармаце PDF, што выходзілі ў сэрыі "Бібліятэка Свабоды".

Каб узяць удзел у конкурсе, трэба было выканаць некалькі простых крокаў:

— Быць сябрам альбо далучыцца да суполкі Радыё Свабода Vkontakte альбо Суполкі ў Facebook;

Націснуць пад паведамленьнем аб конкурсе «мне падабаецца» і «распавесьці сябрам» («падзяліцца»).

Пераможца быў вызначаны выпадковым чынам сярод тых, хто выканаў умовы.

Вось відэа з выбару пераможцы мінулага розыгрышу.



Таксама уполка Радыё Свабода вКонтакте сумесна з папулярнай суполкаю Lit.bel. распачала конкурс «Свабода. Мова. Беларусь».

Да канца жніўня чытачы суполкі «Свабоды» загружаюць у альбом свае малюнкі з дасьціпнымі подпісамі ў стылі суполкі «Lit. Bel», дзе раскрываюць адну з тэмаў, закладзеных у назьве конкурсу «Свабода. Мова. Беларусь».

XS
SM
MD
LG