Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Горадня: Абласной арганізацыі БНФ адмовілі ў рэгістрацыі


Вадзім Саранчукоў

Вадзім Саранчукоў

Ва Ўпраўленьні юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкама спасылаюцца на непадаваньне сьпісу сябраў Гарадзенскай гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, з указаньнем месцаў іх працы і жыхарства.

Паводле Вадзіма Саранчукова, кіраўніка абласной структуры БНФ, усе неабходныя дакумэнты былі дасланыя ва Ўпраўленьне юстыцыі замоўленым лістом, аб чым сьведчыць наяўнасьць квітанцыі.

Аднак ва Ўпраўленьні юстыцыі настойліва паўтараюць, што падобных дакумэнтаў у іх няма. Саранчукоў заявіў «Свабодзе», што адмова ў дзяржаўнай рэгістрацыі структуры непасрэдна зьвязаная з выбарчай кампаніяй.

Паводле Саранчукова, менавіта абласныя структуры палітычных партыяў маюць права вылучаць сваіх прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісіяў. Таму гэтае рашэньне ўладаў ён лічыць выключна палітычным. Саранчукоў таксама зазначыў, што партыя БНФ мае намер абскарджваць гэтае рашэньне ў судзе.

Гарадзенскае аддзяленьне Партыі БНФ, паводле Саранчукова, за апошнія пяць гадоў ня менш як тры разы рабіла спробы атрымаць рэгістрацыю, але па розных надуманых прычынах атрымлівала адмову.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG