Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выбух у Дамаску


Пажарныя ліквідуюць наступствы выбуху ў Дамаску

Пажарныя ліквідуюць наступствы выбуху ў Дамаску

Актывісты сырыйскай апазыцыі паведамляюць пра некалькіх выбухаў у розных раёнах Дамаску.

А ў Савудаўскай Арабіі сёньня завяршаецца саміт Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва (АІС), на якім, як чакаецца, сяброўства Сырыі ў гэтай арганізацыі будзе прыпыненае.

Экспэрты адзначаюць, што гэта прывядзе да яшчэ большай міжнароднай ізаляцыі Сірыі, у мінулым годзе часова выключанай зь Лігі арабскіх дзяржаваў за жорсткае падаўленьне рэжымам прэзыдэнта Башара Асада масавых апазыцыйных выступаў.

Учора міністар абароны ЗША Леон Панэта абвінаваціў Іран ува ўмяшальніцтве ў сырыйскі канфлікт, паводле міністра Іран трэніруе парамілітарныя групоўкі, якія змагаюцца ў Сырыі на баку кіроўнага рэжыму.

XS
SM
MD
LG