Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зьміцер Дашкевіч: Памілаваньне пішу дзень-ноч, ноч-дзень!


Зьміцер Дашкевіч

Зьміцер Дашкевіч

Такі адказ атрымала праваабаронца Наста Лойка ад палітвязьня Зьмітра Дашкевіча на пытаньне, ці не надумаў лідэр "Маладога фронту" пісаць прашэньне аб памілаваньні.

Як паведаміла ў сваім фэйсбуку Наста Лойка:

«У апошнім лісьце да Дашкевіча запытала, ці не надумаў ён на памілаваньне напісаць?) Адказ прыводжу: «Памілаваньні пішу дзень-ноч, ноч-дзень! :D Каму дасылаць, табе? Магу і зараз зварганіць копію: „Саня, памілуй! Памілуй, Саня! Дасі пасядзець спакойна гадкоў 5-10-15!“ Як лічыш, памілуюць? :D»

Зьміцер Дашкевіч адбывае пакараньне ў Глыбоцкай калёніі. Ён павінен быў выйсьці на свабоду 18 сьнежня 2012, але ў бліжэйшы час суд можа разгледзець справу па артыкуле 411 — парушэньне рэжыму адбываньня пакараньня — і працягнуць тэрмін знаходжаньня за кратамі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG