Дзяржаўнае тэлебачаньне паказала як Хусэйн Тантаўі — былы міністар абароны, і Самі Анан — былы начальнік Генштабу, атрымліваюць мэдалі ў прэзыдэнцкім палацы ў Каіры.
Тантаўі на працягу 20 гадоў займаў пасаду міністра абароны пры папярэднім прэзыдэнце Хосьні Мубараку, а затым ачольваў Найвышэйшую вайсковую раду, якая кіравала Эгіптам пасьля леташняй адстаўкі Мубарака ў выніку масавых народных выступаў.
На сёньняшняй цырымоніі Тантаўі салютаваў дзейнаму прэзыдэнту Мурсі вайсковым вітаньнем і ўсьміхаўся.
Нядзельнае рашэньне Мурсі аб адстаўцы двух генэралаў выклікала занепакоенасьць аб патэнцыйным канфлікце новаабраных цывільных уладаў з вайсковым кіраўніцтвам, якіх яны адхіляюць ад палітычнай улады ў краіне.