Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рыа-дэ-Жанейра пачаў падрыхтоўку да Алімпіяды-2016


Мэр Эдуарда Паэс размахвае сьцягам на выхадзе з самалёта, 14 жніўня 2012
Мэр Эдуарда Паэс размахвае сьцягам на выхадзе з самалёта, 14 жніўня 2012

Афіцыйны сьцяг Алімпійскіх гульняў у панядзелак быў дастаўлены ў бразыльскі горад Рыа-дэ-Жанейра — сталіцу летняй Алімпіяды 2016 году.

Мэр Эдуарда Паэс размахваў сьцягам на выхадзе з самалёта, які прыбыў з брытанскай сталіцы. У нядзелю ў Лёндане сьцяг быў перададзены Паэсу перад тым, як згас агонь 30-й Летняй Алімпіяды, якая завяршылася ў той дзень.

Прыбыцьцё сьцяга азначае афіцыйны пачатак падрыхтоўкі да наступных міжнародных спаборніцтваў.

У Бразыліі да гульняў, якія пройдуць праз чатыры гады, павінны быць узьведзеныя дзясяткі спартовых аб’ектаў. Рыа-дэ-Жанейра стане першым у гісторыі горадам Паўднёвай Амерыкі, дзе адбудзецца Алімпіяда.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG