Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Гіда Вэстэрвэле: «Эўропа не дазволіць ўраду Лукашэнкі ўсталёўваць забароны на кантакты»


Гіда Вэстэрвэле

Гіда Вэстэрвэле

На знак пратэсту супраць рашэньня афіцыйнага Менску закрыць дыпляматычнае прадстаўніцтва Швэцыі ў Беларусі Міністэрства замежных спраў Нямеччыны выклікала для тлумачэньняў беларускага амбасадара Андрэя Гіро. Дыплямату далі зразумець, што пазбаўленьне швэдзкага амбасадара акрэдытацыі з-за ягоных кантактаў з апазыцыяй непрымальна, паведамляе МЗС ФРГ.

«Эўропа не дазволіць ураду Лукашэнкі ўсталёўваць забароны на кантакты», — заявіў кіраўнік нямецкага замежнапалітычнага ведамства Гіда Вэстэрвэле (Guido Westerwelle). Ён заклікаў кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнку адкрыць шлях рэформам у краіне. «Мы будзем і надалей неадступна настойваць на выкананьні правоў і свабод і пачатку працэсу рэформ і пераўтварэньняў у Беларусі», — цытуе нямецкага міністра агенцтва KNA.

Рашэньне выклікаць амбасадара Беларусі ў МЗС Нямеччыны было ўзгоднена з уладамі астатніх краінаў Эўразьвязу. 10 жніўня краіны-сябры ЭЗ прынялі рашэньне запрасіць для тлумачэньняў дыппрадстаўнікоў Беларусі, перадае dw.de.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG