Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КДБ ня зьдзіўлены адмовай швэдаў прыехаць у Беларусь


Менск, КДБ

Менск, КДБ

Пра гэта заявіў 14 жніўня РІА «Новости» начальнік Цэнтру інфармацыі і грамадзкіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандар Антановіч.

«Сьледзтва такі адказ прагназавала, паколькі яны разумеюць, што ўчынілі злачыннае дзеяньне». Спадар Антановіч адзначыў, што калі па заканадаўстве Беларусі арганізатарам «плюшавага дэсанту» пагражае да 2 гадоў пазбаўленьня волі, то некаторыя зь іх за незаконную пераправу асобаў церазь дзяржаўную мяжу паводле артыкулу 292 Крымінальнага кодэксу Літвы могуць сесьці за краты на 10 гадоў.

«Кожны павінен разумець, што нясе адказнасьць за тыя ўчынкі, якія зьдзяйсьняе. Паколькі Кромвэл заявіў у адным з сваіх інтэрвію, што правядзеньне піяр-акцыяў для яго важней, чым датрыманьне заканадаўства, то можна казаць пра яго безадказнасьць і жаданьне пазьбегнуць пакараньня... Больш за тое, уцягнуць у правакацыі грамадзянаў сувэрэннай дзяржавы лёгка, а дапамагчы ім духу не хапае», — сказаў Антановіч.

Таксама кіраўнік прэс-службы паведаміў, што «мы чакаем афіцыйнага адказу зь Літвы і Швэцыі на нашы запыты пра аказаньне прававой дапамогі ў расьсьледаваньні крымінальнай справы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG