Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інвэстыцыі ў асноўны капітал сёлета зьнізіліся на 17,7%


Аб’ём інвэстыцый у асноўны капітал у студзені — ліпені зьнізіўся на 17,7% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2011 году і склаў 73,1 трыльёна беларускіх рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

У тым ліку будаўніча-мантажныя работы, уключна з працай па мантажы абсталяваньня, выкананыя на 35,7 трыльёна, што на 15,9% менш, чым у студзені — ліпені 2011 году.

Выдаткі на набыцьцё машын, абсталяваньня, транспартных сродкаў сёлета за 7 месяцаў склалі 30,9 трыльёна, скараціўшыся на 23,6% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году.

Асноўны капітал — капітал, які выдаткоўваецца на машыны, абсталяваньне, будынкі, збудаваньні.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG