Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Назіральнікі АБСЭ прыедуць праз тыдзень


Узначаліць місію прадстаўнік Македоніі Антоніа Мілашоскі (на фота — праваруч ад міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага)

Узначаліць місію прадстаўнік Македоніі Антоніа Мілашоскі (на фота — праваруч ад міністра замежных спраў Польшчы Радаслава Сікорскага)

Тэхнічная група місіі назіральнікаў Бюро па дэмакратычных стандартах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЭ прыедзе ў Беларусь 21 жніўня.

Пра гэта БелаПАН паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркаму Мікалай Лазавік:

«Беларускі МЗС атрымаў ноту АБСЭ, у якой пазначана, што тэхнічная група прыедзе 21 жніўня. Яна будзе займацца пытаньнямі арганізацыі офісу, сувязі, транспарту».

Асноўная група доўгатэрміновых назіральнікаў пачне прыбываць празь некалькі дзён пасьля прыезду тэхнічнай групы.

Для працы ў Беларусі БДІПЧ АБСЭ мае намер накіраваць 40 доўгатэрміновых і 270 кароткатэрміновых назіральнікаў. Узначаліць місію прадстаўнік Македоніі Антоніа Мілашоскі, яго намесьнік — прадстаўнік ЗША Доналд Бісон.
XS
SM
MD
LG