Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БАЖ пачынае кампанію збору подпісаў за вызваленьне Сурапіна


Антон Сурапін

Антон Сурапін

Праўленьне БАЖ заклікала салідарных з незалежным журналістам паставіць свой подпіс у ягоную абарону.

Беларуская асацыяцыя журналістаў просіць сябраў арганізацыі, а таксама неабыякавых грамадзян падпісаць зварот за вызваленьне фотажурналіста Антона Сурапіна.

БАЖ таксама зьвярнуўся да замежных партнэраў, міжнародных журналісцкіх арганізацый, калег фатографа з просьбай падтрымаць кампанію салідарнасьці.

«Лічым, што крымінальны перасьлед Антона Сурапіна непасрэдна зьвязаны зь яго журналісцкай дзейнасьцю і груба парушае гарантаванае Канстытуцыяй права на атрыманьне, захоўваньне і распаўсюд інфармацыі. Патрабуем вызваліць Антона Сурапіна з-пад варты і спыніць заведзеную ў дачыненьні да яго крымінальную справу,» — адзначаецца ў звароце БАЖ.

З 13 ліпеня 2012 года Антон знаходзіцца ў сьледчым ізалятары КДБ па абвінавачваньні ў спрыяньні незаконнаму перасячэньню дзяржаўнай мяжы. Віна Сурапіна заключаецца толькі ў тым, што ён разьмясьціў у інтэрнэце фотаздымкі цацачных мішак, скінутых з самалёта, які парушыў дзяржаўную мяжу Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG