Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алена Дубовік патрабуе закрыць турму на Акрэсьціна


Турма на вуліцы Акрэсьціна

Турма на вуліцы Акрэсьціна

Затрыманая разам з сябрамі 24 сакавіка ў Доме культуры МТЗ Алена Дубовік зьвярнулася ў суд з пазовам да менскую міліцыю, каб кампэнсаваць маральную шкоду падчас яе знаходжаньня на Акрэсціна, а таксама забараніць эксплуатацыю гэтай турмы, дзе масава парушаюцца правы грамадзян Беларусі.

Алену затрымалі падчас канцэрту 24 сакавіка ды пакаралі адміністрацыйным арыштам на трое сутак нібыта за дробнае хуліганства. Прычым, пад час суда высьветлілася, што дзяўчыне былі нанесеныя цялесныя пашкоджаньні пры затрыманьні. Аднак суд не зьвярнуў на гэта ўвагі,— паведамляе Праваабарончы цэнтар Вясна.

13 жніўня ў судзе Маскоўскага раёну адбылося першае пасяджэньне паводле пазову Дубовік. Справу разглядала суддзя Алена Рудніцкая, наступнае судовае пасяджэньне яна прызначыла на 1 кастрычніка.

Пакараньне дзяўчына адбывала ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў ГУУС Мінгарвыканкама на Акрэсьціна. Умовы ўтрымання яна апісвае ў сваім звароце ў суд Маскоўскага раёна:

«Мяне зьмясцілі ў камэру, дзе было 8 чалавек. Норма плошчы на аднаго чалавека была парушаная. Спальных месцаў абсталявана не было. Пасцельную бялізну і матрац мне не выдавалі. Прыбіральні ў камерах ЦІП знаходзяцца ў паўметры ад спальнага месца і „адгароджаныя“ ад спальнага месца толькі адной перагародкай. У камерах недастаткова натуральнага асвятлення. Кругласуткава ўключана штучнае асвятленне, але яго не хапае, у камеры паўзмрок. Чытаць можна толькі з вялікімі высілкамі і непрацяглы час, бо хутка стамляюцца вочы. У камеры вельмі халодна, бо не зачыняецца фортка, яе ўшчыльняюць падручнымі
Пры паступленні мне далі калавачак мыла і некалькі аркушаў газеты замест туалетнай паперы. У камеры вадзіліся пацукі

сродкамі — газетамі. У той жа час у камеры душна, бо практычна ўсе, акрамя мяне, палілі. У камерах не было пітной вады. Пры паступленні мне далі калавачак мыла і некалькі аркушаў газеты замест туалетнай паперы. У камеры вадзіліся пацукі. Некаторыя з арыштаваных у камеры былі ў крайняй ступені неахайныя, але адміністрацыя не прымала мер для таго, каб правесці ім хоць бы элементарную санапрацоўку. За трое сутак знаходжання на Акрэсціна мяне ні разу не вадзілі на шпацыр».

ГУУС Мінгарвыканкама ў ходзе праверкі было ўстаноўлена, што ўтрыманне Алены Дубовік у ЦІП суправаджалася парушэннямі яе правоў. Таму дзяўчына і звярнулася ў суд з патрабаваннямі спагнаць з ГУУС Мінгарвыканкама кампенсацыю за маральную шкоду, а таксама забараніць эксплуатацыю ЦІП на Акрэсціна, дзе масава парушаюцца правы грамадзян Беларусі.
XS
SM
MD
LG