Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Агенцтва гуманітарных апэрацыяў ААН: У Сырыі пацярпелі 2 мільёны чалавек


Адзін зь лягераў сырыйскіх уцекачоў

Адзін зь лягераў сырыйскіх уцекачоў

Пасланец сірыйскага прэзыдэнта Башара Асада прыбудзе сёньня ў Пэкін, сырыйскі дыплямат Бутайна Шаабан сустрэнецца з кітайскім міністрам замежных спраў Янам Цзэчы.

У Пэкіне падкрэсьліваюць, што Кітай працягвае спробы знайсьці «палітычнае рашэньне» канфлікту ў Сырыі. Раней Кітай разам з Расеяй блякаваў спробы Рады Бясьпекі ААН прыняць жорсткую рэзалюцыю па сытуацыі ў Сырыі.

Кіраўнік Агенцтва гуманітарных апэрацыяў ААН Валеры Амос сёньня павінна прыбыць у Сырыю — для ацэнкі намаганьняў па аказаньні дапамогі грамадзянам, якія апынуліся ў зоне баявых дзеяньняў. Экспэрты лічаць, што ад канфлікту паміж апазыцыяй і рэжымам Асада ў Сырыі пацярпелі каля 2 мільёнаў чалавек, звыш мільёна — былі вымушаныя пакінуць свае дамы.

У Савудаўскай Арабіі сёньня адкрываецца двухдзённы саміт Арганізацыі ісламскага супрацоўніцтва, на якім будзе абмяркоўвацца сытуацыя ў Сырыі.
XS
SM
MD
LG