Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Швэдам у Беларусі пагражаюць


Амбасада Швэцыі ў Менску

Амбасада Швэцыі ў Менску

Амбасада Швэцыі ў Менску атрымала пагрозы на адрас швэдзкіх грамадзян у Беларусі.

«Швэдзкая амбасада атрымала пагрозы, накіраваныя на адрас швэдаў па ўсёй Беларусі»,— напісана на швэдзкамоўным варыянце афіцыйнай старонкі амбасады ў інтэрнэце

«У сувязі з апошнімі падзеямі, у тым ліку высылкай амбасадара Швэцыі ў Беларусі, ёсьць падставы для швэдаў быць асабліва пільнымі і праяўляць асьцярожнасьць пры паездках у і знаходжаньні ў краіне», — гаворыцца ў паведамленьні.

Амбасада рэкамэндуе суайчыньнікам у Беларусі пазьбягаць выяўляць сябе як швэдаў нацыянальнай сымболікай, адзеньнем ці неяк іначай.

Гэта здарылася пасьля нядаўняй высылкай швэдзкага амбасадара Стэфана Эрыксана, рашэньня афіцыйнага Менску адклікаць супрацоўнікаў свайго дыпляматычнага прадстаўніцтва са Стакгольму, а таксама пасьля пачатку прапагандысцкай кампаніі супраць Швэцыі ў афіцыйных СМІ Беларусі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG