Лінкі ўнівэрсальнага доступу

14 жніўня пачынаецца рэгістрацыя кандыдатаў


Акруговыя камісіі пачынаюць рэгістрацыю кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, якая мае завяршыцца 23 жніўня.

Цягам двух дзён пасьля рэгістрацыі кандыдатаў акруговыя камісіі выдадуць ім пасьведчаньні і пачнецца пэрыяд агітацыі.

У Цэнтрвыбаркаме адзначаюць нізкую актыўнасьць палітычных партый падчас гэтай выбарчай кампаніі:
  • Партыя Беларускі народны фронт на пазачарговым зьезьдзе вылучыла 38 кандыдатаў, у тым ліку лідэра партыі Аляксея Янукевіча і былога кандыдата ў прэзыдэнты, намесьніка старшыні БНФ Рыгора Кастусёва.
  • Аб’яднаная грамадзянская партыя вылучыла 57 кандыдатаў у дэпутаты, у тым ліку лідэра партыі Анатоля Лябедзьку, намесьніка старшыні АГП Льва Марголіна, былога кіраўніка Нацбанка Беларусі Станіслава Багданкевіча.
  • Беларуская партыя левых «Справядлівы сьвет» вылучыла 36 кандыдатаў.


Апазыцыя не прызнае выбарчую кампанію дэмакратычнай і заяўляе, што здыме сваіх кандыдатаў за тыдзень да дня галасаваньня, які прызначаны на 23 верасьня.


Працяг тэмы — пазьней на сайце «Свабоды».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG