Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Шэраг сайтаў былі недаступныя з-за аварыі на менскай АТС


Сайт дзяржаўнага інфармацыйнага агенцтва belta.by, Інфармацыйна-даведачны партал interfax.by, а такcама шэраг іншых сайтаў цягам некалькіх гадзінаў у панядзелак, 13 жніўня, былі недаступныя з-за аварыі на адной зь менскіх АТС — N227.

АТС месьціцца на вуліцы Карла Маркса ў Цэнтральным раёне сталіцы, дзе шмат офісаў камэрцыйных кампаній і дзяржаўных устаноў. Жыхары гэтага раёну заставаліся без правадной тэлефоннай сувязі і інтэрнэту.

Паводле папярэдніх дадзеных, прычынай збою стала аварыя, у выніку якой была спынена падача электраэнэргіі на АТС N227.

Наступствы аварыі былі ліквідаваныя толькі пасьля 17-й гадзіны, паведамляе «Інтэрфакс».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG