Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Залаты запас Нацбанку за другі квартал зьнізіўся на 200 кіляграмаў


Залаты запас Нацыянальнага банку Беларусі на 1 ліпеня 2012 года склаў 31,7 тоны. За другі квартал ён зьнізіўся на 0,2 тоны, ці 0,6%, сьведчаць дадзеныя Нацыянальнага банку.

Такім чынам, велічыня залатога запасу вярнулася на ўзровень пачатку года, пасьля таго, як яна павялічылася на 0,2 тоны да 31,9 тоны за першы квартал.

У склад залатога запасу ўваходзяць золата, а таксама срэбра і плаціна.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG