Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мінюст невыязной Літвіной: ня маем ніякіх прэтэнзій


Мінюст Беларусі афіцыйна праінфармаваў старшыню «Беларускай асацыяцыі журналістаў» Жану Літвіну, што ня мае да яе ніякіх прэтэнзій і не зьвяртаўся ў МУС, каб забараніць ёй выезд.

У лісьце Міністэрства юстыцыі заявіла, што ня ўносіла Літвіну ў сьпіс невыязных і не зьвярталася ў гэтай справе ў МУС. Чыноўнікі Мінюста паабяцалі кіраўніцы БАЖ самім зьвярнуцца да праваахоўнікаў у праве скасаваньня ёй забароны на выезд, паведамляе прэсавая служба БАЖ.

15 сакавіка 2012 года Жанна Літвіна павінна была вылецець у Варшаву з аэрапорта «Менск-2», аднак пры праходжаньні пашпартнага кантролю кіраўніцы журналісцкага аб’яднаньня паведамілі, што яна «часова невыязная», а таксама паставілі ў пашпарт штамп аб адмове ў выезьдзе з краіны.

Пазьней Жанна Літвіна афіцыйна атрымала даведку з Аддзела па грамадзянству і міграцыі Савецкага раёна Менска пра тое, што выезд за межы Беларусі быў ёй забаронены па просьбе Міністэрства юстыцыі «ў сувязі са справай аб банкруцтве».


Два дзясяткі невыязных

У сакавіку, гаворачы пра сьпіс невыязных, Аляксандар Лукашэнка заявіў: «А мы зрабілі. І то мы яго яшчэ не ўвялі. На поўную моц яшчэ не ўвялі. Але ўвядзем».

Пасьля гэтага за мяжу ў розны час не змаглі выехаць два дзясяткі палітыкаў,
грамадзкіх дзеячаў і журналістаў.

Сярод іх:

  • рэдактар тыднёвіка «Наша Ніва» Андрэй Дынько
  • старшыня грамадзкага аб’яднаньня «Беларуская асацыяцыя журналістаў» Жана Літвіна
  • старшыня «Беларускага Хэльсынскага камітэту» Алег Гулак
  • праваабаронца Валянцін Стэфановіч
  • старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька
  • старшыня Беларускай партыі левых «Справядлівы сьвет» Сяргей Калякін
  • ягоны намесьнік Валеры Ўхналёў
  • намесьнік кіраўніка руху «За свабоду» Віктар Карняенка
  • старшыня партыі «Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада» Станіслаў Шушкевіч
  • палітык і сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Вінцук Вячорка
  • сябра аргкамітэту партыі «Беларускі рух» Віктар Івашкевіч


Указам ад 4 ліпеня Аляксандар Лукашэнка даў КДБ права не пускаць за мяжу беларусаў, якія знаходзяцца на прафіляктычным уліку ў ворганах дзяржбясьпекі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG