Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Скрабца не ўзялі тэлеграму для Статкевіча, напісаную па-беларуску


Мікола Статкевіч (л) і Сяргей Скрабец (п)
Мікола Статкевіч (л) і Сяргей Скрабец (п)

Былы палітвязень Сяргей Скрабец распавёў «Свабодзе», як у яго не хацелі браць на пошце віншавальную тэлеграму для палітвязьня Міколы Статкевіча.

«Я панёс на пошту тэлеграму, каб павіншаваць свайго сябра Міколу Статкевіча з днём народзінаў. Гэта паштовае аддзяленьне № 85 у Серабранцы. Я напісаў: „Дарагі Мікола! Віншую з Днём народзінаў. Трымайся, мы пераможам!“. Гэта ж тэлеграма — тут многа не напішаш.

І быў вельмі зьдзіўлены, калі жанчына на пошце сказала, што яна ня можа ўзяць гэту тэлеграму, бо яна напісана „на белорусском языке“, так яна дакладна сказала. Я спытаўся, чаму нельга на беларускай мове? Яна адказала, што тэлеграф можа перадаваць тэкст толькі на расейскай мове.

І мне давялося перапісаць тэкст на расейскую мову», — заявіў Скрабец «Свабодзе».

12 жніўня Мікола Статкевіч адсьвяткаваў дзень народзінаў.


Мікола Статкевіч — кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 г. Затрыманы 19 сьнежня 2010 г. пасьля акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў і зьмешчаны ў СІЗА КДБ. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх.

26 траўня 2011 г. судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня.

У калёніі Мікалай Статкевіч быў прызнаны злосным парушальнікам і адпраўлены судом у крытую Магілёўскую турму,

Улетку Статкевічу працягнулі ўтрыманьне ў камэры крытай турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG