Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейская сьвініна пад падазрэньнем


Беларусь зрабіла больш жорсткім парадак увозу з Расеі сьвіней, сьвініны і прадуктаў з яе, а таксама шэрагу іншых тавараў, якія могуць справакаваць распаўсюд віруса з-за афрыканскай чумы сьвіней (АЧС).

Як паведамляецца ў лісьце намесьніка кіраўніка Расьсельгаснагляду Мікалая Ўласава, апублікаваным на сайце расейскай ветслужбы, цяпер для ўвозу гэтай прадукцыі неабходна атрымаць дазвол Дэпартамэнту вэтэрынарнага і харчовай нагляду Міністэрства сельскай гаспадаркі Беларусі.

Запыты на атрыманьне дазволу павінны афармляцца праз сыстэму «Аргус». Расьсельгаснагляд унёс у сыстэму неабходныя дапаўненьні па просьбе беларускага боку. Дазволы могуць быць атрыманы рэзыдэнтамі як Беларусі, так і Расеі, паведамляе Інтэрфакс.

Гэты парадак будзе дзейнічаць да стабілізацыі становішча па АЧС у Расеі ці адмысловага рашэньня уладаў Беларусі, адзначаецца ў лісьце Ўласава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG