Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эгіпце — спроба канстытуцыйнага перавароту?


Прэзыдэнт Эгіпту Махамэд Мурсі (у цэнтры) і фэльдмаршал Хусэйн Тантаўі (зьлева)
Прэзыдэнт Эгіпту Махамэд Мурсі (у цэнтры) і фэльдмаршал Хусэйн Тантаўі (зьлева)

Прэзыдэнт Эгіпту Махамэд Мурсі адмяніў унесеныя нядаўна папраўкі ў канстытуцыю, якія абмяжоўваюць паўнамоцтвы прэзыдэнта і звольніў кіраўніка Вайсковай рады.

Прэзыдэнт Эгіпту Махамэд Мурсі распарадзіўся сёньня аб адстаўцы двух буйных военачальнікаў — у тым ліку фэльдмаршала Хусэйна Тантаўі, які ачольваў Найвышэйшую вайсковую раду, што кіравала краінай пасьля зыходу з пасады прэзыдэнта Хосьні Мубарака ў выніку масавых народных выступаў.

Тантаўі, які займаў таксама пасаду міністра абароны, цяпер прызначаны дарадцам Мурсі, гэтак жа, як і Самі Энан, які кіраваў Генштабам. Паведамляецца таксама, што сёньня Мурсі адмяніў унесеныя нядаўна папраўкі ў канстытуцыю, якія абмяжоўваюць паўнамоцтвы прэзыдэнта.

Махамэд Мурсі, абраны на пасаду кіраўніка дзяржавы ў ліпені, які прадстаўляў на выбарах ісламісцкі рух «Браты-мусульмане», паміж прыхільнікамі якога і вайскоўцамі пасьля адстаўкі Мубарака ў мінулым годзе склаліся напружаныя адносіны. Як адзначае «Бі-бі-сі», пакуль ня ясна, ці мае права Мурсі прымаць рашэньні, якія датычацца звальненьня Тантаўі, і як фельдмаршал адрэагуе на гэты прэзыдэнцкі ўказ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG