Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Ірану зьнізілі колькасьць ахвяр землятрусу


Як заявіў журналістам міністар унутраных спраў краіны Махамад Найджар, колькасьць ахвяр і пацярпелых аказалася ніжэй, чым заяўлялася раней. Паводле яго даных, загінулі 227 чалавек, пацярпелі 1380.

Паводле словаў міністра, выратавальныя працы цалкам завершаны. Цяпер асноўная ўвага засяроджана на забесьпячэньні харчаваньнем і жыльлём людзей, якія засталіся без даху над галавой — іх каля 16 тысяч. Найджар паведаміў, што з шасьцісот паселішчаў, якія знаходзіліся ў зоне землятрусу, разбураныя больш за палову.

Перы землятрус меў магнітуда 6,4. Другі штуршок магнітудай 6,3 адбыўся праз 11 хвілін пасьля першага. Землятрус здарыўся з правінцыі Ўсходні Азэрбайджан на паўночным захадзе Ірану.

Раней паведамлялася, што колькасьць ахвяр землятрусу ў Іране ўзрасла да 250, а прынамсі 1800 чалавек атрымалі раненьні.

XS
SM
MD
LG