Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія гімнасткі на Алімпіядзе заваявалі срэбраны мэдаль


Учорашні выступ Любові Чаркашынай.

Учорашні выступ Любові Чаркашынай.

Зборная Беларусі па мастацкай гімнастыцыі ў групавых спаборніцтвах заняла другое месца, прапусьціўшы наперад толькі каманду Расеі.

Трэцяе месца ў італьянак, якія апярэджвалі беларусак на стадыі кваліфікацыйных выступаў. Чацьвёртае месца — у гішпанак, пятае — ва ўкраінак.

Напярэдадні у індывідуальных выступах бронзавы мэдаль заяваявала 25-гадовая гімнастака Любоў Чаркашына.

Усяго ў Беларусі цяпер 13 медалёў: 3 залатыя, 5 срэбраных і 5 бронзавых.

Перад пачаткам Гульняў была пастаўлена задача заваяваць 25 медалёў.

Золата: Надзея Астапчук (6 жніўня, лёгкая атлетыка, ядро) Максім Мірны / Вікторыя Азаранка (5 жніўня, тэніс, мікст), Сяргей Мартынаў (3 жніўня, стральба).

Срэбра: два мэдалі Аляксандры Герасімені (2 жніўня і 4 жніўня; плаваньне); мэдаль братоў Аляксандра і Андрэя Багдановічаў (9 жніўня, каноэ-двойка), мэдаль Рамана Петрушэнкі і Вадзіма Махнева (11 жніўня, байдарка-двойка, 200 мэтраў), каманда па мастацкай гімнастыцыі (12 жніўня).

Бронза: Марына Шкерманкова (1 жніўня, цяжкая атлетыка) і Ірына Кулеша (3 жніўня; цяжкая атлетыка), Вікторыя Азаранка (4 жніўня; тэніс), байдарка-чацьвёрка (8 жніўня; Ірына Памелава, Надзея Папок, Вольга Худзенка і Марына Палтаран), мастацкая гімнастка Любоў Чаркашына (11 жніўня).

Тры мэдалі ўзялі весьляры, два мэдалі плыўчыха Аляксандра Герасіменя, два мэдалі ў цяжкай атлетыцы, два мэдалі ў тэнісе, два мэдалі — мастацкія гімнасткі, па адным мэдалі ў стральбе і лёгкай атлетыцы.

Стралок Сяргей Мартынаў ўстанавіў новы сусьветны і алімпійскі рэкорды ў стральбе лежучы з дробнакалібэрнай стрэльбы на 50 мэтраў. Ён выбіў 705,5 бала. На этапе кваліфікацыі — 600 ачкоў з 600 магчымых.

Цяпер зборная Беларусі ў агульнакамандным заліку займае 23-е месца.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG