Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алесю Бяляцкаму забароненыя сустрэчы са сваякамі

  • БелаПАН

Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук ля бабруйскай калёніі. Архіўнае фота.

Жонка Алеся Бяляцкага Натальля Пінчук ля бабруйскай калёніі. Архіўнае фота.

Віцэ-прэзыдэнту Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесю Бяляцкаму, які адбывае пакараньне ў папраўчай калёніі ў Бабруйску, забароненыя сустрэчы са сваякамі.

Пра гэта паведаміў праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Ён зазначыў, што раней, калі Бяляцкі быў прызнаны «злосным парушальнікам рэжыму», яго пазбавілі доўгатэрміновай сустрэчы са сваякамі, заплянаванай на верасень. «Зараз яму напісалі яшчэ два парушэньні рэжыму: за тое, што ён завешваў сваё спальнае месца ў калёніі, і за тое, што выносіў прадукты са сталовай — нёс лусту хлеба зь вячэры. У выніку Алеся пазбавілі кароткатэрміновай сустрэчы, якая павінна была адбыцца пасьля 15 жніўня», — Алесь Бяляцкі

Алесь Бяляцкі

паведаміў Стэфановіч.

Апрача таго, паводле яго слоў, за гэтыя парушэньні зьняволены праваабаронца быў пазбаўлены прадуктовай перадачы, якая яму належалася.

Суд над Алесем Бяляцкім адбыўся ў лістападзе 2011 году. Праваабаронцу прызналі вінаватым ва ўтойваньні даходаў у асабліва буйным памеры і прыгаварылі яго да чатырох з паловай гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасьці. Падставай для крымінальнага перасьледу стала наяўнасьць у праваабаронцы замежных рахункаў у банках Літвы і Польшчы. Суд ня ўзяў пад увагу той факт, што грошы, якія паступаюць на гэтыя рахункі, выкарыстоўваліся для дзейнасьці закрытага ў Беларусі праваабарончага цэнтру «Вясна». Таксама суд ня ўзяў пад увагу тое, што шкода, якую нібыта нанёс Бяляцкі, была цалкам пагашаная за кошт добраахвотных ахвяраваньняў грамадзян.

Арышт Бяляцкага выклікаў шырокі міжнародны рэзананс. Беларускі праваабаронца аб’яўлены вязьнем сумленьня.
XS
SM
MD
LG