Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генэральны сакратар ААН выступіў з новай ініцыятывай па абароне акіянаў


На адкрыцьці канфэрэнцыі, прысьвечанай 30-годзьдзю падпісаньня Канвэнцыі ААН па марскім праве, Генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун прапанаваў распрацаваць абавязковую для ўсіх краін Дамову аб акіянах.

На думку кіраўніка ААН, такі дакумэнт неабходны для абароны водных рэсурсаў плянэты ад забруджваньня і празьмернага вылаву рыбы, а таксама для прадухіленьня наступстваў глябальнага пацяпленьня, якія могуць аказацца катастрафічнымі. Пан Гі Мун выказаў надзею, што папярэднія праекты такога дакумэнту могуць быць абмеркаваныя ўжо ў лістападзе на канфэрэнцыі ААН у сталіцы Катара горадзе Доха.

Як чакаецца, дакумэнт абавяжа краіны, якім пагражае пагроза затапленьня ў выпадку рэзкага ўздыму узроўню мора, распрацаваць захады барацьбы з наступствамі магчымай катастрофы. Да 2020 году дамова зробіць да 10 адсоткаў марскіх і прыбярэжных тэрыторый аб’ектамі прыродаахоўнай працы
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG