Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: працягваюцца баі ў Алепа і Дамаску


Паранены жыхар Алепа, 10 жніўня, 2012

Паранены жыхар Алепа, 10 жніўня, 2012

Паводле апошніх паведамлкньняў праваабаронцаў, ахвярамі сутыкненьняў у розных раёнах Сірыі сталі 39 чалавек – 20 мірных жыхароў, 9 салдат і 10 паўстанцаў.

У сірыйскім горадзе Алепа ўрадавыя войскі пры падтрымцы артылерыі вядуць інтэнсіўны абстрэл раёну Салахеддын, а таксама яшчэ трох раёнаў гораду.

Камандзіры аддзелаў паўстанцкай "Сірыйскай свабоднай арміі" сьцвярджаюць, што ўжо больш за суткі чыняць упарты супраціў у Алепа сілам, верным рэжыму прэзыдэнта Башара Асада. Учора паўстанцы заявілі, што адвялі свае сілы з Салахеддыну ў рамках тактычнага манэўраваньня.

У цэнтры сталіцы краіны Дамаска ідзе перастрэлка, раней у суботу там здарыліся 2 выбухі. Актывісты сьцьвярджаюць, што сілы ўзброенай апазыцыі вядуць баі з урадавымі войскамі.

Паводле апошніх паведамленьняў праваабаронцаў, ахвярамі сутыкненьняў у розных раёнах Сірыі сталі 39 чалавек – 20 мірных жыхароў, 9 салдат і 10 паўстанцаў.
XS
SM
MD
LG