Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Freedom House за пашырэньне санкцыяў супраць Менску


Камэнтуючы пасяджэньне Камітэту ЭЗ у пытаньнях палітыкі і бясьпекі ў справе беларускага-швэдзкага дыпляматычнага канфлікту, Сюзан Корк, дырэктар праграмаў Freedom House для Эўразіі, сказала, што Эўразьвяз павінен уключыць у свае эканамічныя санкцыі канцэрн Беларуськалій ды пашырыць сьпіс неўязных зь Беларусі:

«Кастрычнік падаецца адносна далёкім тэрмінам [у кастрычніку ЭЗ павінен вярнуцца да пытаньня санкцыяў супраць Беларусі. - рэд.], але цяпер трэба прыдаць [гэтаму працэсу] дынаміку і патрабаваць далейшых санкцый. Беларуськалій — адна з тых кампаній, якія, паводле Freedom House, павінны быць уключаныя ў санкцыі. Брусэль таксама павінен пашырыць сьпіс неўязных і падтрымліваць салідарнасьць краінаў-сябраў Эўразьвязу. У мінулым Беларусі ўдавалася добра гуляць на адсутнасьці такой салідарнасьці», — заявіла Сюзан Корк у камэнтары для Свабоды.
XS
SM
MD
LG