Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ноч на роздум. Турма


Ноч на роздум. Турма

Цяпер, калі ты не са мной,
Не на плячы маім, ня побач,
З турмой я засынаю ў поўнач
І прачынаюся з турмой.
З турмы ў турму пішу лісты:
«Каханая мая, Сьвятая!..»
І што не прачытала ты,
Турма са мной ўначы чытае.
Я цалаваўся зь ёю ў сьне,
Яна ў маіх абдымках спала!
«Ты закахаесься ў мяне!» —
Турма мне горача шаптала.
І не было такога сна,
Каб у якой нары ваўчынай
Табой ня сьнілася яна
І не была маёй жанчынай…
І голасам тваім турма,
Душу мне змучыўшы да болю,
Шаптала, што пішу дарма
Лісты
зь няволі
ў няволю.

Уладзімер Някляеў, паэма «Турма»

XS
SM
MD
LG