Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо выходныя, 11-12 жніўня: Канец Алімпіяды, дзень народзінаў Мікалая Статкевіча


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


У СУБОТУ...

...і нядзелю пераменная воблачнасьць, магчымы дождж. Тэмпэратура ўдзень +14 — +20.

НЕ ПРАПУСЬЦІЦЕ:

У суботу ў эфіры Свабоды «Гамбурскі рахунак Бахарэвіча» — эсэ пра Ўладзімера Караткевіча.

У нядзелю ў перадачы «Праскі акцэнт» Юры Дракахруст абмяркоўвае прамежкавыя вынікі выбарчай кампаніі са старшынём Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатолем Лябедзькам, кіраўнік руху «За свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам і адным зь лідэраў Хрысьціянскай дэмакратыі Віталем Рымашэўскім.

Таксама ў нядзелю паўтор апошняй перадачы Званочкі пад загалоўкам «Горкая пігулка».

У ГЭТЫЯ ДНІ Ў БЕЛАРУСІ І Ў СЬВЕЦЕ:

11 жніўня

У Менску ў парку імя Горкага дабрачынная акцыя — 100 катоў і сабак прыбудзе ў парк з надзеяй знайсьці новых гаспадароў. Пачатак а 13.00.

12 жніўня

Зьезд Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада). Менск, офіс БНФ, пачатак а 11.00.

Міжнародны дзень моладзі.

11-12 жніўня

Апошнія два дні Алімпіяды 2012 у Лёндане.

***

Паважаныя наведнікі сайту! Дапамажыце больш поўна прадставіць беларускі дзень — дашліце інфармацыю пра плянаваныя падзеі, якія будуць цікавыя нашым чытачам, на адрас svaboda@rferl.org.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫЯ ДНІ:

11 жніўня

1127 Першыя ўзгадкі пра Гародню ў пісьмовых крыніцах (Лаўрэнцеўскі летапіс).

1974 У Полацку ўстаноўлены помнік Францыску Скарыну.

12 жніўня

1383 — Войска крыжакаў, разам зь Вітаўтам, заняла Трокі і аблажыла Вільню.

1399 — Бітва на Ворскле, армія ВКЛ разьбітая войскамі Залатой Арды.

1654 — Адбылася бітва пад Шкловам, войска ВКЛ на чале з Я. Радзівілам перамагло расейскія войскі на чале зь Я. К. Чаркаскім.

Нарадзіліся:

11 жніўня

1856 — Уладзімер Дабравольскі, беларускі этнограф.

12 жніўня

1877 — Тодар (Хведар) Данілюк, рэлігійны і вайсковы дзеяч, удзельнік Слуцкага паўстаньня, адзін са стваральнікаў Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы, які ад 1950 г. жыў ў ЗША.

1956 — Мікалай Статкевіч, беларускі палітык, палітвязень.

1966 — Лера Сом, беларуская паэтка.

Памерлі:

11 жніўня

1956 — Джэксан Полак, амэрыканскі мастак.

12 жніўня

1936 — Пётр Мятла, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, у савецкім канцлягеры.

1992 — Юрка Луцкевіч, вайсковец, настаўнік, сябар Беларускай Незалежніцкай Партыі, вязень савецкіх канцлягераў.

ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:

«Хто я за сёньняшнім ранкам?
Толькі нязграбны мінак...
Зьніклі мае спадзяванкі,
Жарсьці спагналі каханкі,
Попел — ніякі на смак...

Болю не перагаворыш,
Лекаў ад праўды няма...
Тых, незабытых, ня скорыш,
Гэтых, сьляпых, не адорыш,
Вочы ня плачуць — зіма...

Вось ён — ставок і запруда,
Месца для сьветабыцьця...
Вершы мае самагуды,
Нам не падзецца нікуды
З гэтага злога жыцьця.»

Лера Сом

ГОД ТАМУ Ў ЗАГАЛОЎКАХ НА САЙЦЕ «СВАБОДЫ»:

МЗС Польшчы: Мы кансультавалі пракурораў наконт Бяляцкага, але яны не паслухалі
Amnesty International прызнала Алеся Бяляцкага вязьнем сумленьня
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG