Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Назіральнікі СНД будуць кантактаваць з калегамі з БДІПЧ


Назіральнікі за выбарамі ў Нацыянальны сход Беларусі ад СНД абавязкова будуць супрацоўнічаць з назіральнікамі ад Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЭ. Пра гэта сёньня заявіў у Менску кіраўнік штабу місіі СНД Яўген Слабада:

«Падчас маніторынгу папярэдніх выбарчых кампаніяў мы традыцыйна сустракаліся два-тры разы, абменьваліся інфармацыяй пра ход кампаніі. Акрамя сустрэч на роўні кіраўнікоў місіяў плянуюцца таксама сустрэчы і паміж экспэртамі».

Спадар Слабада таксама паведаміў, што на 10 жніўня ў Беларусі акрэдытаваныя ўжо 28 доўгатэрміновых назіральнікаў ад СНД.

Як ужо паведамляла «Свабода», першыя доўгатэрміновыя назіральнікі ад БДІПЧ плянуюць прыбыць у Беларусь 21 жніўня.
XS
SM
MD
LG