Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«На Ўсход. Свабода або сьмерць» — песьні аб прыгоннай долі беларусаў


http://www.youtube.com/embed/TbWXsLD-FiU

«Ius primae noctis — права першай ночы» песьня з новага «беларускага» праекту легендарнага польскага фолька-панк гурта R.U.T.A. — «На Ўсход. Свабода або сьмерць».

Песьня «Ius primae noctis — права першай ночы» — мікс дзьвюх польскіх і беларускай народнай песьні аб ганебнай «традыцыі» права на сэксуальны гвалт, якое давалася прывілеяваным асобам ў дачыненьні да ўласных сялянаў.

11 жніўня будзе выпушчаны новы альбом RUTA — «На Ўсход. Свабода або сьмерць». 13 кампазыцыяў на аснове народных песень аб прыгнёце сялянаў у Беларусі, Польшчы, Украіне, Расеі.

Удзел у праекце бяруць музыкі з фолькавых гуртоў Польшчы, Украіны, Вугоршчыны. Ад Беларусі ўдзельнічае вядомая беларуская сьпявачка Наста Някрасава.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG