Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пікет на дзень народзінаў Статкевіча


Мікола Статкевіч
Мікола Статкевіч
12 жніўня а 13-й гадзіне каля Камароўскага рынку адбудзецца агульны пікет па зборы подпісаў за дэмакратычных кандыдатаў, якія вылучаюцца па акругах Менску пры падтрымцы грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду» і руху «За свабоду!».

Тэма агульнага пікету — «З днём народзінаў, Мікола».

«Кожны з вас зможа пазваніць з тэлефонаў удзельнікаў пікету, каб адправіць тэлеграму зь віншаваньнямі Міколу Статкевічу і словамі падтрымкі любому палітычнаму вязьню», — паведамляе грамадзкая кампанія «Гавары праўду».

Мікола Статкевіч — кандыдат на прэзыдэнцкіх выбарах 2010 году. Затрыманы 19 сьнежня 2010 пасьля акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў выбараў. Абвінавачаны ў арганізацыі масавых беспарадкаў і ўдзеле ў іх. 26 траўня 2011 судзьдзя Ленінскага суду Менску Людміла Грачова асудзіла Статкевіча на шэсьць гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабарончая арганізацыя «Міжнародная амністыя» прызнала яго вязьнем сумленьня. У калёніі Мікалай Статкевіч быў прызнаны злосным парушальнікам і адпраўлены судом у крытую магілёўскую турму. Улетку Статкевічу працягнулі ўтрыманьне ў камэры крытай турмы.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG