Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Скарга беларуса, асуджанага за Манежную плошчу, дайшла да Эўрапейскага суду


Эўрапейскі суд па правах чалавека разгледзіць скаргу актывіста «Іншай Расіі» Ігара Беразюка, якога асудзілі за падзеі на Манежнай плошчы ў Маскве.

«ЭСПЧ распачаў працу па скарзе Беразюка», — паведаміў Інтэфаксу адвакат Дзьмітры Аграноўскі.

11 сьнежня 2010 году акцыя памяці заўзятара футбольнага клюбу «Спартак» Ягора Сьвірыдава, забітага у бойцы паміж групай ураджэнцаў Паўночнага Каўказа і заўзятарамі клюбу, вылілася ў масавыя беспарадкі на Манежнай плошчы і ў маскоўскім мэтро.

Тады пацярпела 32 чалавекі.

Да крымінальнай адказнасьці быў прыцягнуты грамадзянін Беларусі, актывіст незарэгістраванага грамадзкага аб’яднаньня «Іншая Расія» Ігар Беразюк.

Беразюка зьвінавацілі паводле крымінальных артыкулаў «заклікі да масавых беспарадкаў», «хуліганства», «узбуджэньне нянавісьці або варожасьці», «ужываньне гвалту ў дачыненьні да прадстаўніка ўлады», «уцягваньне непаўналетняга ў зьдзяйсьненьне злачынства», перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG