Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прэс-служба Лукашэнкі ня ведае пра падвышэньне заробкаў чыноўнікам


Блогер d-zholik апублікаваў інфармацыю пра тое, што паводле прэзыдэнцкага ўказу № 200 для службовага карыстаньня, ад 1 ліпеня трэці раз сёлета былі павялічаныя заробкі дзяржаўных чыноўнікаў і супрацоўнікаў сілавых структураў.

У прыватнасьці, нібыта ўведзены каэфіцыент 1,2-1,25 да службовых акладаў за кантрактную форму працы. Адпаведна аклады такіх службоўцаў павялічваюцца на 20-25%.

Крыніцы сярод дзяржаўных службоўцаў пацьвердзілі «Свабодзе», што падвышэньне заробкаў ад 1 ліпеня сапраўды адбылося.

У прэсавай службе прэзыдэнта нашаму карэспандэнту на пытаньне пра існаваньне ўказу адказалі наступнае:

«Праз прэс-службы такі ўказ не праходзіў. Справа ў тым, што ўсё нашае кіраўніцтва цяпер у камандзіроўцы ў Магілёўскай вобласьці, і, я думаю, наўрад ці нехта вам пацьвердзіць гэтую інфармацыю зараз».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG